Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Топ-галкіперы мінулага тура ЧБ – палявыя гульцы. Два з пяці найлепшых сэйваў зрабілі яны

Топ-галкіперы мінулага тура ЧБ – палявыя гульцы. Два з пяці найлепшых сэйваў зрабілі яны

Ратавалі «Гомель» і брэсцкае «Дынама»

Аўтар — Замір Закіеў
31 жніўня, 11:18
Топ-галкіперы мінулага тура ЧБ – палявыя гульцы. Два з пяці найлепшых сэйваў зрабілі яны

25-27 жніўня прайшлі матчы 19-га тура вышэйшай лігі. Адным з самых яскравых яго момантаў была сустрэча «Гомеля» і «Шахцёра». У першым тайме галы Іллі Алексіевіча і Данііла Сілінскага дазволігі гаспадарам сысці на перапынак з камфортным лікам 2:0. Аднак на старце другога тайма Фесу Меме Плака і Максім Скавыш аднавілі раўнавагу. Праўда, гэта салігорцам не дапамагло: на 86-й хвіліне «Гомель» рэалізаваў пенальці і перамог.

Сустрэча магла б пайсці па іншым сцэнары, калі б не сэйв абаронцы «Гомеля» Ягора Траякова, які добра падстрахаваў пасля памылкі брамніка Уладзіслава Ігнацьева (адзнака 0:26). Брэст атрымаў другую перамогу запар.

Яшчэ адзін матч, дзе сэйв абаронцы дапамог гаспадарам перамагчы, адбыўся ў Брэсце, дзе гулялі мясцовае «Дынама» і «Слуцка». Для гаспадароў сезон ідзе вельмі цяжка. Матч супраць «Слуцка» быў адным з тых, дзе рэальна было зачапіць тры пункты - і гэта атрымалася, хаця ўсё складвалася няпроста (ну а як іначай). На гол Гардзейчука случчане адказалі трапным стрэлам Плятнёва, але ўжо праз тры хвіліны «Дынама» зноў выйшла наперад.

На 65-й хвіліне госці зноў маглі адгуляцца, але ў тым моманце выратаваў браму 17-гадовы Ягор Хралянкоў (адзнака 0:43).

Іншыя пасты блога

Усе пасты