Tribuna/Футбол/Блогі/Футбол паўсюль/Шатландыя — Украіна

Шатландыя — Украіна

Пакуль Украіна мужна супрацьстаіць уварванню Расеі на полі боя, дзе вырашаецца лёс соцень тысяч людзей і ўсяго кантыненту, яе футбалісты, на мірнай і залітай сонцам зямлі Шатландыі, а менавіта ў Глазга на Хэмпдан-парк, спрабавалі прасунуцца ў фінал адбору...

Аўтар — Paulo
2 чэрвеня 2022, 02:16
Шатландыя — Украіна

Пакуль Украіна мужна супрацьстаіць уварванню Расеі на полі боя, дзе вырашаецца лёс соцень тысяч людзей і ўсяго кантыненту, яе футбалісты, на мірнай і залітай сонцам зямлі Шатландыі, а менавіта ў Глазга на Хэмпдан-парк, спрабавалі прасунуцца ў фінал адбору на Чэмпіянат Свету 2022.

Каманда Украіны выйшла са сваімі сцягамі, яны абгарнуліся імі і дружна праспявалі гімн. На стадыёне стаяў бесперапынны шум, свісток аб пачатку гульні было не расчуць.

Футбалісты Украіны выглядалі вельмі засяроджанымі, было вельмі цікава назіраць, у якой форме будуць гульцы «блакітна-жоўтых». Яны выглядалі вельмі добра, выдатны рух на першых хвілінах, больш тэхнічны і разумны футбол, у адрозненні ад Шатландыі, якая дзейнічала вельмі прамалінейна і наўпрост закідвалі мяч на пару нападнікаў Дайкс-Адамс. Але гэта не прыносіла ніякага плёну, а вось футбалісты Украіны разыгрывалі мяч куды цікавей, важлівую ролю ў гэтым адыгрываў Зінчанка. І першы сапраўдны момант узнікае ў Цыганкова, калі пасля шырокай атакі ён першы замыкаў пас на мяжы штрафной, бліскуча згуляў Гордан, які перавёў мяч на папярэчынай.

І ўсяго праз пяць хвілін, Гордан ізноў жа, ратуе сваю каманду і гэты сэйв, быў яшчэ больш складаны, чым шасцю хвілінамі раней. На 16-й хвіліне, хуткая атака Украіны па левым флангу, не без дапамогі шатландскага абаронцы, дабралася да Ярмоленкі і той прабіваў з метраў дзесяці з развароту, але Гордан адбіў мяч і змог яго хутка накрыць, бо той «прашыў» яго і мог заскочыць у вароты.

Вось такія дваццаць хвілін ад Украіны, каманда дамінавала і магла выходзіць наперад, толькі бліскучая гульня брамніка Шатландыі не дала ім гэтага зрабіць. Пасля гэтага, Шатландцы крыху адсунулі гульню ад сваіх варот і спрабавалі гуляць на палове поля суперніка, але больш за паў моманты, стварыць у іх нічога не атрымалася.

Але ўсё адно, Украіна выглядае больш вострай камандай і самае дзіўнае, больш энергічнай і згулянай камандай, занадта лёгка ім даваліся падыходы і небяспечныя моманты. Што і прывяло да голу на 33-й хвіліне, калі высокую абарону гаспадароў, нібы нерухомы паркан, ускрыў доўгім пасам Маліноўскі, а не самы хуткі, затое вельмі тэхнічны Ярмоленка, завяршыў як па нотах, адзін дотык на «ласкавы» прыём мяча і прынятае за імгненне рашэнне, што трэба перакідаць Гордана. 0–1, Украіна забівае бліскучы гол і цалкам заслужана выходзіць наперад.

Гэты гол выцякаў з плыні гульні, пяць небяспечных падыходаў і шосты завяршаецца голам. Тройка абаронцаў Шатландыі не спраўлялася, фулбэкі адразаліся разумнай гульнёй у паўабароне Украіны і такім чынам, нічога не стваралі ў атацы, ды і ў абарону не паспявалі дапрацаваць. Госці цалкам перагулялі гаспадароў і займелі адзін мяч перавагі, што з’яўляецца ўдачай для брытанцаў, а ўдачу тую клічуць — Гордан. Гэта было 0–4 па ўдарах у плошчу варот, Бушчан лічаныя разы кранаўся мяча. Кларку патрэбна было моцна правесці перапынак, каб змяніць штосьці ў гульні сваёй зборнай, адзін з самых важлівых перапынкаў у карʼеры галоўнага трэнера Шатландыі.

Але, як толькі пачаўся другі тайм, мясцовыя заўзятары ўчынілі такі гул, бо іх каманда не магла завалодаць мячом. Украіна вельмі моцна пачынае другую палову, забраўшы мяч і зацяжную атаку ператварыла ў другі мяч. Ярамчук выдатна рухаецца ў штрафной і чакае ходу ад партнёраў, мяч закідвае Караваеў і пасля дасканалай пазіцыйнай гульні Ярамчук прабівае галавой, паклаўшы мяч пад далёкую стойку і ў супраць ход Гордану. 0–2, Ярамчук імчыць да сваіх заўзятараў, які афарбавалі свой сектар у жоўтыя і блакітныя колеры, там утвараецца сапраўдная эмацыйная навальніца. Які пачатак для Украіны, каманда зрабіла вагомую заяўку на праход у фінал да Ўэльса. Шатландцы ідуць да сярэдзіны поля, яны месяць выпраўляць вельмі жахлівае становішча.

Але ўсяго праз хвіліну, Украінцы ствараюць хуткую атаку, дзе пяць гульцоў у жоўтай форме імчаць на вароты Гордана, гэта вельмі востры выпад, але чарговы паратунак брамніка, пасля стрэлу Ярмоленкі, гэта магло б быць завяршэнне сустрэчы. Натхнённыя ўкраінцы дзейнічаюць вельмі хутка, вытанчана і небяспечна.

Гульня раскрылася яшчэ болей, гаспадарам трэба забіваць два мячы, яны ідуць наперад, чым карыстаюцца Украінцы, праводзячы хуткія контрвыпады. Каманды абмяняліся падыходамі, госці стварылі небяспечныя моманты. Пры актыўным ціску, адчувалася няўпэўненасць Бушчана.

І на 67-й хвіліне, з-за нервозных дзеянняў Бушчана ў МакГіна ўзнік момант, калі ён дабіваў галавой з метраў шасці, але не трапіў у плошчу варот, як, ён сам не верыў сваім вачам. Гэта быў цалкам забіўны момант, толькі шанцаванне адных і няўдача другіх, не пераўтварылі гэты момант у гол.

Шатландцы працягваюць ціснуць, але без асаблівай небяспекі. Госці адбіваюцца, заўважна меней моцы ў іх засталося, адбыліся замены, каманды крыху згубіла тэмп, верагодна, гэта тактычны адыход да абароны, каб утрымаць перавагу ў два мячы. Але на 79-й хвіліне, навал шатландцаў, пры жахлівай гульне Бушчана ў рамцы і адзін гол гаспадары адгулялі. Калум МагГрэгар першы на падборы, пасля куламесы ў штрафной, ён прабівае і пасля памылкі Бушчана, мяч ляціць у сетку. Сцепаненка выбіў мяч, калі той ужо перасек лінію варот. За дзесяць хвілін да завяршэння асноўнага часу, Шатландыя атрымлівае эмацыйны зарад.

Гаспадары спрабавалі зраўняць лік, але Украіна спакойна адбівалася і вельмі востра контрнаступала. Некалькі разоў гасцям не хапала, каб забіць трэці гол. Але той адбыўся ў апошняй атацы Украіны, калі Зінчанка аддаў своечасовы пас на Доўбіка і той спакойна перагуляў Гордана. Фінальнага штурму не атрымалася, а ў дадатак, Украіна забіла трэці гол.

Гэта асаблівы вечар для ўсёй Украіны, для футбалістаў, якія згулялі проста бліскуча. Адчуваецца, што ў гульцоў ёсць мэта, якой яны імкнуцца дасягнуць. Вельмі разумная гульня, з ускрыццём слабых месцаў у суперніка. Украінцы 5 чэрвеня згуляюць з Ўэльсам, за права далучыцца да групы B у фінальнай частцы ЧС-2022.

Іншыя пасты блога

«Жанчына, жыццё, свабода»
22 лістапада 2022, 00:59
Шатландыя — Украіна
2 чэрвеня 2022, 02:16
Усе пасты