Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/«Салават» беларуса Драздова ўпэўнена абгуляў «Амур». Дапамог кур'ёзны гол амерыканскага легіянера

«Салават» беларуса Драздова ўпэўнена абгуляў «Амур». Дапамог кур'ёзны гол амерыканскага легіянера

Брамнік не чакаў такога развіцця падзей.

Аўтар — KentYara98
1 лістапада, 14:35
«Салават» беларуса Драздова ўпэўнена абгуляў «Амур». Дапамог кур'ёзны гол амерыканскага легіянера

«Салават Юлаеў», за які выступае беларускі хакеіст Іван Драздоў, у матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ дома ўпэўнена абгуляў «Амур» з лікам 4:1.

На 27-й хвіліне другога перыяду Івану Драздову атрымалася ўразіць браму гасцей і адкрыць рахунак сустрэчы. Але менш, чым праз паўтары хвіліны лік зраўняў хабаравец Іван Мішчанка.

А потым здарыўся самы кур'ёзны эпізод сустрэчы. Брамнік Хабараўска Дзмітрый Лазебнікаў выйшаў з брамы, каб спыніць, здавалася б, просты закід па борце. Але галкіпер не адгадаў траекторыі шайбы, якаяадскочыла ад борта прама ў брамніцкую дакладна на крук Аляксандру Хмялёўскаму. Амерыканцу заставалася толькі акуратна прабіць у пустую браму.

На гэтым Хмялёўскі не спыніўся і закінуў яшчэ дзве шайбы. Такім чынам, ён аформіў хет-трык у гэтай сустрэчы і давёў гульню да ўпэўненай перамогі «Салавата».

Іван Драздоў правёў на пляцоўцы 19 хвілін і скончыў сустрэчу з каэфіцыентам карыснасці 0.

Іншыя пасты блога

Усе пасты