Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Пакуль белхакей забанены, Грабоўскі знайшоў новую працу ў Канадзе і развівае ўласны праект

Пакуль белхакей забанены, Грабоўскі знайшоў новую працу ў Канадзе і развівае ўласны праект

А яшчэ спрабуе сябе ў якасці блогера.

Аўтар — Pam-pam
3 лютага, 17:00
Пакуль белхакей забанены, Грабоўскі знайшоў новую працу ў Канадзе і развівае ўласны праект

31 студзеня былы хакеіст, а сёння нібыта генеральны менеджар зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі адсвяткаваў сваё 40-годдзе. Адзначаў круглую дату Грабоўскі ў Канадзе, дзе ён знаходзіцца разам са сваёй сям'ёй.

У сацсетках сярод віншаванняў з юбілеем ёсць адно ад акаўнта, звязанага з дзiцячым хакейным праектам Nothern Saints, якi базуецца недалёка ад вялiкага канадскага горада Таронта. А Грабоўскi, як высветлiлася, мае да праекту непасрэднае дачыненне.

«Віншуем з днём нараджэння нашага трэнера. Мы так удзячны вам і ўсяму, што вы робіце! Нам так пашанцавала, што вы трэнуеце нашу каманду U-7!» – вялося ў пасце.

Але падобна, гэта не адзіная праца экс-хакеіста за акіянам. Грабоўскі таксама спрабуе развіваць свой уласны праект Nitro – таксама для дзяцей, якiм абяцаюць развіццё майстэрства і спартыўных навыкаў. З апошняга паста вынiкае, што развiвае Грабоўскi i свайго малодшага сына Чарльза-Александра. Яму, дарэчы, у гэтым годзе спаўняецца сем. Супадзенне?

У Nitro ёсць лога і нават уласныя хакейныя шайбы.

Застаецца здагадвацца, ці ведаюць пра падпрацоўкі спецыяліста ў федэрацыі хакея Беларусі, прадстаўнікі якой расказвалі, што кубак расійскага прапагандысцкага канала генменеджар зборнай прапускае па стане здароўя.

Дарэчы, ужо праз два тыдні пасля расійскага турніру ў акаўнце праекта Грабоўскага зʼявілася фота, па якім можна меркаваць, што спартсмену, які скончыў кар'еру праз струс мазгоў, стала лепей – ён ужо быў здольны весці трэнінгі.

Наогул, складваецца адчуванне, што Грабоўскі зусім не пакутуе ад санкцый, пад якія патрапіў беларускі хакей. Замест працы са зборнай на міжнародных турнірах пачаў развіваць сябе і як блогера – выкладвае чэленджы са сваімі дзецьмі:

Прымае ўдзел у матчах «выпускнікоў», адкуль таксама здымае кантэнт:

І ўдзельнічае ў афіцыйных мерапрыемствах:

І выдае цытаты пра бацьку:

«Мой бацька вельмі хацеў, каб я дабіўся поспеху. Я абавязаны ўсімі сваімі поспехамі яго падтрымцы»

Пасля выбараў у Беларусі-2020 мужчына вызначаўся неадэкватнымі паводзінамі ў сацыяльных сетках, а таксама быў сярод тых, каго раздражняла нацыянальная сімволіка.

Іншыя пасты блога

Усе пасты