Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Грабоўскі прапусціў турнір зборнай нібыта па стане здароўя. Але, здаецца, з ім у беларуса ўсё ў парадку

Грабоўскі прапусціў турнір зборнай нібыта па стане здароўя. Але, здаецца, з ім у беларуса ўсё ў парадку

Расказваем.

Аўтар — KentYara98
24 снежня, 11:03
Грабоўскі прапусціў турнір зборнай нібыта па стане здароўя. Але, здаецца, з ім у беларуса ўсё ў парадку

У Санкт-Пецярбургу з 14 па 17 снежня прайшоў Кубак Першага канала, удзел у якім прынялі зборныя Беларусі, Казахстана, каманды «Расія 25» і «Зоркі і ВХЛ». Беларускую каманду, якая з цяжкасцю стала другой на турніры, вазіў у Расію не трэнер зборнай і мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў, а прарэжымны спецыяліст Канстанцін Кальцоў. Нібыта такое рашэнне было прынятае ў інтарэсах клуба.

Акрамя Квартальнава турнір прапускаў яшчэ адзін прарэжымны спецыяліст Міхаіл Грабоўскі. Калі верыць кіраўніку ФХБ Аляксандру Багадановічу, менеджар зборнай адсутнічаў па стане здароўя.

Дзіўна, але гэты стан дазваляў Грабоўскаму не проста знаходзіцца за акіянам, але і займацца там актыўнай дзейнасцю. Вось прарэжымнік бадзёра прыбірае снег, верагодна, каля сваёй хаты тыдзень таму.

Тут Грабоўскі паказвае сваю ранішнюю падрыхтоўку ў нейкім «важным» дні. Былы хакеіст бадзёра чысціць лёд – і тут ён таксама не падобны да чалавека, у якога ёсць такія праблемы са здароўем.

Самае свежае відэа, зробленае ўсяго дзень таму, дзе менеджар сабранай энергічна ганяе на каньках.

Дзіўна, што спецыяліст, чыя праца ў зборнай пасля міжнароднага бана не займае шмат часу, не здольны прыехаць на «вельмі прэстыжны» турнір па версіі кіраўніка федэрацыі хакея Беларусі Аляксандра Багдановіча.

Іншыя пасты блога

Усе пасты