Tribuna/Хоккей/Блоги/Хоккейная площадка/Шаранговіч упершыню прыехаў у Нью-Джэрсі ў складзе новай камандай: публіка вітала беларуса, а ён не стаў яе засмучаць

Шаранговіч упершыню прыехаў у Нью-Джэрсі ў складзе новай камандай: публіка вітала беларуса, а ён не стаў яе засмучаць

Хаця мог.

Автор — Pam-pam
9 февраля, 10:32
Шаранговіч упершыню прыехаў у Нью-Джэрсі ў складзе новай камандай: публіка вітала беларуса, а ён не стаў яе засмучаць

У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ Ягора Шаранговіч разам з «Калгары» прыехаў у госці да сваёй былой каманды «Нью-Джэрсі».

«Д'яблы» задрафтавалі хакеіста ў 2018-м годзе, але на лёд у наймацнейшай лізе свету ён выйшаў толькі 14 студзеня 2021-га. А ўжо праз два дні закінуў дэбютную шайбу, якой прынёс перамогу ў авертайме ў матчы супраць «Бостан Бруінз».

Летам 2023-га нападаючы змяніў «д'яблаў» на «агеньчыкаў», падпісаўшы з канадскай камандай двухгадовы кантракт.

У ноч па беларускім часе з чацвера на пятніцу заўзятары джэрсійцаў цёпла віталі форварда – на куб вывелі яго фота ў форме «дʼяблаў», а фаны не сталі сквапіцца на апладысменты. Як адзначыў каментатар матча Шаранговіч папулярны гулец і сярод фанатаў, і ў распранальні – «хлопец, у якога заўсёды ўсмешка на твары». Хакеіст адмыслова павітаў публіку ў адказ на яе рэакцыю.

У гульні супраць былой каманды Шаранговіч не вызначыўся голам, хоць і меў нядрэнны момант. На 48-й хвіліне сам разагнаў атаку, Вітэк Ванечак адбіў кідок Юберда перад сабой і першым на дабіванні апынуўся беларускі форвард, але брамнік «дʼяблаў» паспеў выкінуць шчыток.

Але нават без шайбы беларуса «Флэймз» атрымалі перамогу – 5:3. З 53 пунктамі ў 51 матчы «Калгары» займае 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі.

Шаранговіч правёў на лёдзе 16:07 (з іх 2:53 у большасці, 1:00 у меншасці), выканаў 4 кідкі (з іх 3 міма), заблакаваў 1 спробу суперніка, дапусціў 1 страту, пакінуў за сабой 7 з 17 укідванняў.

У сезоне ў Шаранговіча 51 гульня, 35 (20+15) пунктаў, карыснасць «-15» і 4 хвіліны штрафу.

Другие посты блога

Все посты