Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Протас атрымаў шайбай у галаву, але сцярпеў і аддаў асіст на пераможны гол

Протас атрымаў шайбай у галаву, але сцярпеў і аддаў асіст на пераможны гол

Абгулялі прамога канкурэнта за месца ў плей-оф.

23 лютага, 04:04
Протас атрымаў шайбай у галаву, але сцярпеў і аддаў асіст на пераможны гол

У ноч з чацвярга на пятніцу па беларускім часе «Вашынгтон» Аляксея Протаса на выездзе сустракаўся з «Тампа-Бэй». Перад гульнёй каманда беларускага форварда адставала ад суперніка на 7 пунктаў, але мела 3 гульні ў запасе. Протас выйшаў у цэнтры чацвёртага звяна. Яго партнёрамі сталі Бек Маленсцін і Нікалас Абэ-Кубель.

Пасля другога перыяду «Кэпіталс» вялі 3:1, аднак на пачатку трэцяга «Тампа» змагла вярнуцца ў гульню - ужо на 44-й хвіліне аднавіла раўнавагу.

Але гэта ладна. У адным з эпізодаў шайба трапіла ў галаву Протаса. Магчыма, ў шлем, магчыма, крыху ніжэй.

Тым не менш форвард змог працягнуць гульню, а на 56-й хвіліне вызначыўся галявой перадачай на пераможны гол Расмуса Сандзіна.

«Тампа» ў спробах адгуляцца здымала брамніка, але атрымала ў пустыя вароты. Як вынік – перамога «Вашынгтона» (5:3).

Протас правёў на лёдзе 13:20 (з іх 0:30 у большасці, 2:31 у меншасці), набраў 1 (0+1) пункт, выканаў 2 кідкі, заблакаваў 1 кідок суперніка, выканаў 1 сілавы прыём, выйграў 7 з 11 укідванняў (63.6%) і зарабіў паказнік карыснасці «+2». У сезоне ў яго 23 (4+19) балы ў 54 матчах пры паказніку карыснасці «-2» і 4 хвілінах штрафу.

«Вашынгтон» з 60 пунктамі ў 55 матчах займае 9-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі. «Тампа» 8-я з 65 пунктамі пасля 58 сустрэч.

Іншыя пасты блога

Усе пасты