Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Хто каго і за што кранаў? Недарэчная сітуацыя на дзяржТБ з удзелам дачкі Захарава і хакеіста ў прамым эфіры

Хто каго і за што кранаў? Недарэчная сітуацыя на дзяржТБ з удзелам дачкі Захарава і хакеіста ў прамым эфіры

Ці то ўшчыкнуў ніжэй за спіну, ці то проста падняў настрой.

Аўтар — Pam-pam
30 студзеня, 17:52
Хто каго і за што кранаў? Недарэчная сітуацыя на дзяржТБ з удзелам дачкі Захарава і хакеіста ў прамым эфіры

28 студзеня ў Мінску адбыўся чарговы матч КЛХ – мінскае «Дынама» перамагло «Сібір» 4:1. Цяпер падапечныя Дзмітрыя Квартальнага ідуць восьмымі ў Заходняй канферэнцыі, апярэджваючы «Куньлунь», які месціцца на 9-м радку, на 13 пунктаў.

Аднак пасля гульні куды больш абмяркоўвалі не вынік, а эпізод, які здарыўся ў адным з перапынкаў. Пасля другога перыяду беларускі нападаючы «Сібіры» Максім Сушко даваў флэш-інтэрв'ю журналістцы тэлеканала «Беларусь 5» Крысціне Захаравай. У канцы гутаркі з боку Сушко адбылося нейкае дзеянне па-за межамі камеры - рэакцыя рэпарцёркі патрапіла ў эфір.

Некаторыя беларускія медыі палічылі, што спартсмен ушчыкнуў Захараву ніжэй за спіну - маўляў, таму яна сябе так цікава павяла. Расіяне палічылі, што Сушко проста павесяліў карэспандэнтку.

Праз суткі ў «эфір» ізноў выйшла сама гераіня відэа. Захарава патлумачыла сітуацыю сваім калегам, якія назвалі эпізод «неадназначным». Па версіі дзяўчыны, не хакеіст кранаў яе, а яна сама прытрымала хакеіста, калі ён хацеў пайсці з кадра.

«Баковым зрокам бачу, што ён збіраецца сыходзіць і спрабуе гэта зрабіць за маёй спінай. Зразумела, што гэта будзе некарэктна ў кадры і прытрымала яго! Аператар з сярэдняга плана пайшоў на буйны, таму не зусім зразумела, што ж за рухі былі такія».

Заадно Захарава распавяла пра сяброўства з хакеістам амаль ад самага дзяцінства – «так што, ніякай інтрыгі, працоўны момант».

Крысціна Захарава – дачка шматгадовага трэнера «Юнацтва» і хакейнай зборнай Беларусі Міхаіла Захарава. На рэжымнае ТБ прыйшла яшчэ студэнткай і доўгі час была простым карэспандэнтам. Пераломным момантам у карʼеры сталі выбары-2020, калі тэлеканал з меркавання сумлення пакінула некалькі топавых вядоўцаў. Адно з вызваленых месцаў і заняла Захарава – дзяўчына стала тварам праграммы «Спорт-цэнтр», а праз два гады зʼездзіла на Алімпіяду ў Пекін. У сакавіку 2023-га яна ўзначаліла прэс-цэнтр Беларускай федэрацыі тэніса.

У Instagram Захарава і Сушко не падпісаны адзін на аднаго, затое дзяўчына сочыць за мамай хакеіста.

Выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера «Сібіры» Сяргей Крывакрасаў хоць і не ведаў пра эпізод, але гульню беларускага хакеіста пракаментаваў, заявіўшы, што ён не паказвае і 50 працэнтаў ад сваіх магчымасцяў у параўнанні з мінулым сезонам. «Я не ведаю, што з ім здарылася сёлета. Яму трэба пакапацца ў сабе».

Іншыя пасты блога

Усе пасты