Сасновіч радыкальна змяніла вобраз. Ад яркай бландынкі не засталося і следу
Новы імідж тэнісісткі.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая скончыла сезон на 88-м радку рэйтынгу WTA, падзялілася сваім новым вобразам. Яркая бландынка кардынальна змяніла колер валасоў на рудаваты з чырвоным падтонам.
«Калі схадзіла ўсяго толькі «падраўняць кончыкі» 💇♀️😅 – падпісала фота спартсменка.
А вось як тэнісістка выглядала да змен:
Мяркуючы па каментарах, фаловерам Аляксандры новы імідж спадабаўся:
Хаця хтосці лічыць, што ў такім вобразе Сасновіч павінна вызваліць Палесціну:
Гэта не першы раз, калі тэнісістка адмаўляецца ад звыклага для сябе «блонда». Вось Сасновіч прымярае рыжы колер тры гады таму:
А вось блізкае да сённяшняга адценне было на год раней:
І ў 2018-м:
Нягледзячы на ўсе эксперыменты, кожны раз Аляксандра вярталася да бландынкі. Цікава, як доўга ў новым вобразе дзяўчына пратрымаецца гэтым разам?
ФОТА: інстаграм Аляксандры Сасновіч