Усе навіны

Міжнародная асацыяцыя тайскага бокса дапусціць расіян і беларусаў да спаборніцтваў у 2023 годзе. Украіна ў знак пратэсту не будзе выступаць пад яе эгідай

21 снежня 2022, 22:41

Міжнародная асацыяцыя тайскага бокса (IFMA) дапусціць расіян і беларусаў на міжнародныя турніры ў 2023 годзе.

Прадстаўнікі Беларусі і РФ будуць баксіраваць пад сцягам IFMA.

На міжнароднай канферэнцыі Асацыяцыя грунтавала сваё рашэнне на заяве кіраўніка МАК Томаса Баха аб тым, што спорт па-за палітыкай.

Украінская федэрацыя заявіла аб пратэсце, рыхтуе афіцыйны ліст і не будзе ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, пакуль там будуць прысутнічаць прадстаўнікі Беларусі і РФ.

На працягу 2022-га Міжнародная асацыяцыя тайскага бокса, кіраўнік якой прыхільны да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, вяртала расіян і беларусаў да спаборніцтваў, нават спрабуючы дазволіць ім выступаць пад сваімі сцягамі.

Нагадаем, што раней IFMA адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.