Усе навіны

Трэнер бронзавай прызёркі ЧС-2023 Апанасовіч Фігурэнка: «Тыя краіны, якія байкатавалі турнір, паказалі, што недзе слабейшыя, таму што азіяцкія краіны вельмі моцныя»

29 сакавіка 2023, 11:54

Трэнер бронзавай прызёркі чэмпіянату свету па боксе ў Індыі Юліі Апанасовіч Ігар Фігурэнка пракаментаваў узровень турніру, а таксама падзяліўся меркаваннем аб краінах, якія байкатавалі турнір.

Нагадаем, што прадстаўнікі 20 краінаў адмовіліся ад удзелу ў чэмпіянаце свету з-за допуску беларускіх і расейскіх спартовак на турнір. Прадстаўнікі Беларусі і Расіі выступалі пад дзяржфлагамі.

«На сённяшні дзень, канешне, сітуацыя ў свеце не вельмі добрая. І краіны, якія там [на ЧС у Індыі] выступалі, дастаткова моцныя, асабліва Азія.

Тыя краіны, якія не прыехалі, байкатавалі, тым самым яны паказалі, што, магчыма, недзе яны і слабейшыя насамрэч, таму што на сённяшні дзень азіяцкія краіны вельмі моцныя. І нам даводзіцца менавіта з імі зараз так змагацца ўшчыльную.

Сумесных збораў не хапае, трэба часцей туды [у Азію] выязджаць і больш займацца», – сказаў Фігурэнка.