Усе навіны

МАК гарантаваў, што бокс застанецца ў праграме Алімпіяды-2028

23 чэрвеня, 14:40

Генеральны дырэктар Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Крыстаф Дэ Кепер гарантаваў, што бокс будзе ў праграме Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе.

«Так, канешне, мы можам гарантаваць, што бокс будзе ў праграме ў Парыжы і Лос-Анджэлесе-2028», – сказаў Дэ Кепер.

Паведамлялася, што бокс часова выключаны з папярэдняй праграмы Алімпіяды-2028 з-за залежнасці IBA ад «Газпрома».

Раней МАК адхіліў IBA ад правядзення алімпійскага турніру па боксе. 22 чэрвеня МАК выключыў IBA са свайго складу.