Усе навіны

Зборная Украіны не будзе ўдзельнічаць у Кубку Еўропы па боксе з-за прысутнасці там спартсменаў з Расіі

27 верасня, 11:56

Федэрацыя бокса Украіны паведаміла, што зборная Ўкраіны не будзе ўдзельнічаць у Кубку Еўропы, які будзе праходзіць у Чарнагорыі.

Украінскія спартсмены будуць байкатаваць турнір з-за прысутнасці там спартсменаў з Расіі.

Спаборніцтвы будуць праходзіць з 6 па 15 кастрычніка ў горадзе Будва.

Раней ФБУ паведамляла, што ўкраінскія баксёры не будуць удзельнічаць у турнірах, на якія будуць дапушчаныя расійскія і беларускія спартоўцы.