Усе навіны

Клічко пра магчымы допуск беларусаў і расіян да АГ-2024: «Спадзяюся, Бах не будзе казаць, што спорт не мае нічога агульнага з вайной»

19 лістапада, 10:30

Былы чэмпіён света у суперцяжкай вазе Уладзімір Клічко раскрытыкаваў кіраўніка МАК Томаса Баха з-за магчымага допуску расіян і беларусаў да Алімпіяды-2024.

– Ці павінны Расія і Беларусь удзельнічаць - ці варта іх камандам ехаць на Алімпіяду ці не?

– Яны не павінны быць дапушчаныя з-за іх урада, а таксама спартсмены, якія ўваходзяць у склад узброеных сіл. Пакуль я кажу, на жаль, ва Ўкраіне забіваюць людзей, забіваюць спартоўцаў. Ва Украіне забіта больш за 250 спартсменаў.

І мы гаворым пра тых, хто быў на Алімпіядзе, і пра тых, хто будзе на Алімпіядзе як гімнасты. Мы гаворым не толькі пра хлопчыкаў, але і пра маленькіх дзяўчынак, якія павінны былі паехаць на Алімпіяду, і, на жаль, яны былі забітыя.

Хто ведае, колькі будзе забіта, і таму, як следства, я абсалютна за забарону расійскай і беларускай каманд, і спадзяюся, што прэзідэнт МАК спадар Бах пойдзе на гэта, а не будзе казаць, што спорт не мае нічога агульнага з палітыкай ці вайной.

Ён мае прамое дачыненне да вайны, таму што яшчэ раз паўтару: усе гэтыя спартсмены, большасць расійскіх і беларускіх спартсменаў з'яўляюцца ваеннымі – расійскімі [і] беларускімі ваеннымі, якія забівалі, гвалтавалі і былі часткай гэтай наземнай вайны на Украіне, – сказаў Клічко.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.