Усе навіны

Матч «Бока Хуніарс» – «Расінг» быў завершаны ў дадатковы час пасля 10 чырвоных картак

7 лістапада 2022, 10:20
1

У ноч з 6 на 7 лістапада праходзіў фінал трафея чэмпіёнаў Аргенціны паміж прынцыповымі супернікамі «Бока Хуніарс» і «Расінгам».

Арбітр датэрмінова завяршыў матч у дадатковы час пасля таго, як на 120+8-й хвіліне «Бока Хуніарс» засталіся ўпяцёх – на 90+5 быў выдалены Себасцьян Вілья, на 100-й Алан Варэла, а яшчэ чатыры чырвоныя карткі гульцам на полі (адзін выдалены футбаліст у той час знаходзіўся на лаве для запасных) рэферы паказаў на пятай кампенсаванай да другога экстра-тайма хвіліне. Тады лік быў 2:1 на карысць «Расінга», які забіў гол на 118-й.

У «Расінга» пры гэтым было 3 выдаленні, два з іх – пасля 120+4.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS