Усе навіны

Хрусціч, Муй, Карачыч і яшчэ 23 футбалісты патрапілі ў заяўку Аўстраліі на ЧС-2022

8 лістапада 2022, 12:12

Федэрацыя футбола Аўстраліі апублікавала заяўку нацыянальнай каманды на ЧС-2022 у Катары.

Брамнікі: Эндру Рэдмэйн («Сіднэй»), Мэцью Раян («Капенгаген»), Дэні Вукавіч («Сентрал-Кост Мерынерс»).

Абаронцы: Натаніэль Аткінсан («Хартс»), Азіз Бехіч («Дандзі Юнайтэд»), Мілаш Дэгенек («Каламбус Кру»), Томас Дэнг («Альбірэкс Ніігата»), Фран Карачыч («Брэшыя»), Джоэл Кінг («Адэнсе»), Кай Роўлз («Хартс»), Хары Сутар («Сток Сіці»), Бэйлі Райт («Мідлсбра»).

Паўабаронцы: Кеану Бакус («Сэнт-Мірэн»), Марцін Бойл («Хіберніян»), Джэйсан Камінгс («Сентрал-Кост Мерынерс»), Кэмеран Дэўлін («Хартс»), Айдзін Хрусціч («Верона»), Джэксан Ірвайн («Санкт-Паўлі»), Мэцью Лекі («Мэльбурн Сіці»), Авер Мабіл («Кадыс»), Райлі Макгры («Мідлсбра»), Ааран Муй («Селтык»).

Нападаючыя: Мітчэл Д“юк («Фаджыяна Акаяма»), Крэйг Гудвін («Адэлаіда Юнайтэд»), Джэймі Макларэн («Мельбурн Сіці»), Гаранг Куол («Сентрал-Кост Мерынерс»).

Аўстралійцы згуляюць у групе D супраць Францыі, Даніі і Туніса.