Усе навіны

«Барселона» вядзе перамовы з Уілфрыдам Заа

8 лістапада 2022, 23:36

Нападаючы «Крыстал Пэлас» Уілфрыд Заа хоча перайсці ў «Барселону» на правах вольнага агента.

Кантракт Заа з лонданцамі заканчваецца 30 чэрвеня 2023 года. Івуарыйскі форвард плануе пакінуць свой бягучы клуб пасля завяршэння сезона і перайсці ў «Барселону».

Каталонцы разглядаюць Уілфрыда як патэнцыйную замену Мэмфісу Дэпаю, чый кантракт таксама разлічаны да канца цяперашняга сезону. Паведамлялася, што будучыня Дэпая ў «Барселоне» вырашыцца пасля ЧС-2022.

У гэтым сезоне Заа забіў шэсць галоў і зрабіў адзін асіст у 12-ці матчах АПЛ. Поўная статыстыка 29-гадовага івуарыйскага нападаючага тут.