Усе навіны

Уладальнік «Макслайна» Іваненка: «Не хапае нашаму футболу клубаў, якія не кідаюцца па палітычных момантах, якія любяць футбол і займаюцца ім»

9 лістапада 2022, 13:20

Уладальнік «Макслайна» Андрэй Іваненка падзяліўся ўражаннямі ад магчымага выхаду каманды ў вышэйшую лігу. Нагадаем, што «Макслайн» паспрачаецца ў пераходных матчах за выхад у Д1. Сапернікам рагачоўскага клуба можа стаць або «Арсенал» або «Віцебск».

– У нас 12 лістапада гульня з «Маладзечна» – заключная ў першай лізе, потым 16 і 20 – стыкі. Груба кажучы за 8 дзён мы павінны згуляць 3 гульні. Мы можам дазволіць сабе невялікую ратацыю, невялікі адпачынак, што і стаяла галоўнай задачай, таму важна было перамагаць «Астравец».

– Юрый Пунтус быў на сувязі?

– Так, Юры Іосіфавіч быў на сувязі да гульні і пасля гульні, у перапынку. Мы тэлефанавалі па WhatsApp, і ён па большай частцы даваў не гульнявыя падказкі, а жыццёвыя, казаў аб тым, што вельмі моцна хвалюецца за нас.

– У вас усё так стабільна, вы так упэўнена кажаце пра ўсё, гэта значыць ваш спонсар будзе да канца?

– Абсалютна дакладна, таму што інакш мы б не гулялі на перамогу, мы б не ставілі гэтыя задачы з пачатку сезона. Мы дастаткова сціплая каманда, у нас не такія магчымасці, як у каманд вышэйшай лігі.

Але вельмі хочацца верыць у тое, што дабро ўсё ж такі здараецца. Мы хацелі б сябе назваць, можа гэта не зусім прыгожа, дабром. Мы клуб, які працуе з балельшчыкамі: у Рагачове нічога падобнага не адбывалася. На гульню з «Астраўцом» прыехалі тры аўтобусы з заўзятарамі і мы адчувалі сябе як дома.

Вельмі-вельмі, напэўна, не хапае нашаму футболу такіх клубаў, якія не кідаюцца па палітычных момантах, якія любяць футбол, займаюцца футболам і імкнуцца зрабіць так, каб кожнае дзіця ў Рагачове хацела стаць футбалістам, – сказаў Іваненка.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS