Усе навіны

Брэсан пра сыход з «Віла Новы»: «Сумна з-за таго, што я не мог дапамагчы на полі, але я сапраўды стараўся з усiх ciл»

10 лістапада 2022, 21:45

Экс-паўабаронца зборнай Беларусі Рэнан Брэсан распавёў пра прычыны сыходу з «Віла Новы» з бразільскага Д2.

– 14 ліпеня мне паступіла прапанова ад клуба, які быў на апошнім месцы ў серыі B! Я прыняў прапанову пакінуць дваіх дзяцей, жонку, хату і зону камфорту дзеля вялікай мэты.

На жаль, у першыя дні я атрымаў сур'ёзную траўму, якая перашкодзіла мне дэбютаваць.

Сумна з-за таго, што я не мог дапамагчы на ​​полі, але я сапраўды стараўся з усiх ciл. Жадаю падзякаваць клубу, кіраўніцтву, гульцам і асабліва медыцынскі штаб, які клапаціўся пра мяне з першага да апошняга дня.

Я аднавіўся і гатовы да наступных выпрабаванняў. Я абавязкова вярнуся мацней, чым калі-небудзь, – напісаў Брэсан.