Усе навіны

Экс-футбаліст клубаў вышэйшай лігі Вяроўка: «Ёсць людзі са свету футбола Беларусі, якія працягваюць барацьбу ў краіне. А хтосьці баіцца страціць камфорт»

13 лістапада 2022, 14:40
1

Экс-футбаліст клубаў вышэйшай лігі Яўген Вяроўка ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзяліўся меркаваннем пра футбалістаў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

– З кімсьці з белфутбола ты падтрымліваеш сувязь?

– Так, прычым гэтыя людзі знаходзяцца ў Беларусі.

– Як яны тлумачаць сваё маўчанне і інертнасць?

– Некаторыя кажуць літаральна наступнае: «Мы, вядома, супраць таго, што цяпер адбываецца, але вымушаныя падбудавацца пад тую сітуацыю, якая ёсць. Нам трэба карміць сем'і, неяк жыць». Людзі баяцца страціць той камфорт, які маюць. Яны не задумваюцца аб тым, што будзе далей, жывуць тут і цяпер.

Але хачу сказаць, што ёсць людзі са свету футбола Беларусі, якія, нават знаходзячыся ўнутры краіны, працягваюць барацьбу. Не буду называць імёнаў, але людзі ўсё роўна выказваюць свой пункт гледжання, проста робяць гэта карэктна, каб да іх не было прэтэнзій з боку ўладаў. І мне б таксама хацелася навучыцца так казаць.

– Ты разумееш пазіцыю тых, хто маўчыць і падладжваецца пад сітуацыю, каб не страціць тое, што ёсць?

– Не, наогул не разумею і не падтрымліваю. І лічу, што такія людзі, захаваўшы цяперашні ўзровень дастатку, у будучыні страцяць значна больш. Я нават спрабую іх пераканаць, прыводжу прыклады людзей, якія страцілі камфорт, часова пакінулі Радзіму, але яны запатрабаваныя ў іншай краіне і, галоўнае, не здрадзілі сваё сумленне.

Я ж сам з'язджаў з, умоўна кажучы, тысячай даляраў у кішэні і неразуменнем таго, што буду рабіць далей. Проста дапамагаў дзецям, якія знаходзяцца ў Украіне, у тым ліку фінансава. І з часам мне прыляцела столькі магчымасцяў для развіцця і заробку ў іншай краіне, што я зразумеў, што раблю шмат правільных рэчаў. Гэта значыць на нейкім этапе страціў, але потым здабыў нават больш», – сказаў Вяроўка.