Усе навіны

Браім Дыяс адмовіўся ехаць з Марока на ЧС-2022, ён хоча гуляць за зборную Іспаніі

15 лістапада 2022, 22:20

Хаўбек «Мілана» Браім Дыяс адмовіўся замяніць траўміраванага Аміна Харіта ў заяўцы зборнай Марока на ЧС-2022, паведамляе Marca. Яго адмова была не катэгарычная, у будучыні ён разглядае магчымасць выступаць за Марока ў выпадку далейшых ня ўключэнняў у заяўку зборнай Іспаніі. Мараканцы ўжо прапаноўвалі Дыясу згуляць на ЧС-2018, тады таксама атрымалі адмову. Браім марыць прадстаўляць зборную Іспаніі. У яго актыве ўжо ёсць 1 матч і 1 гол за іспанскую зборную, аднак гэта была таварыская гульня, таму юрыдычна ён можа стаць гульцом зборнай Марока. На ўзроўні юнацкіх і моладзевых зборных Дыяс таксама гуляў за Іспанію. У гэтым сезоне гулец «Рэала», які выступае ў арэндзе за «Мілан», забіў 4 галы і здзейсніў 1 асіст у 17 матчах.