Усе навіны

Карбоўскі пра Савіцкага ў «Ягелоніі»: «Ён сышоў у клуб, вярнуўся на другі тайм і сказаў: «Якая розніца? Гэта ўсё роўна другая каманда»

22 лістапада 2022, 21:54

Беларускі выхаванец польскай «Ягелоніі» Андрэй Карбоўскі падзяліўся меркаваннем пра паўабаронцу «Нёмана» Паўла Савіцкага.

– Сава – талент, якога даўно ў Беларусі не было. Як казалі хлопцы [з «Ягелоніі»], ён сышоў у клуб, вярнуўся на другі тайм і сказаў: «Якая розніца? Гэта ўсё роўна другая каманда». Гэта прыкладна, як расейскія футбалісты, якія не з'язджаюць нікуды гуляць, таму што лепш будуць сядзець і атрымліваць свае 70-80 тысяч у Зеніце», чым паехаць на меншы заробак у чэмпіянат Бельгіі. Так і Сава абраў Беларусь. Калі б ён застаўся ў Польшчы, то застаўся б у топ-8 ліг, – сказаў Савіцкі.