Усе навіны

Ачоа – пра адбіты пенальці ад Левандоўскага: «Мы працавалі над гэтым апошнія 2 тыдні, нават месяц»

23 лістапада 2022, 14:47

Брамнік зборнай Мексікі Гільерма Ачоа пракаментаваў адбіты пенальці ад Роберта Левандоўскага ў матчы з Польшчай (0:0) на старце ЧС-2022.

«Мы працавалі над гэтым апошнія 2 тыдні, нават месяц, з трэнерам галкіпераў.

Заўсёды цяжка глядзець відэа з пенальці Левандоўскага. Ты глядзіш больш за 50 11-метровых і не ведаеш, якое месца абраць.

Я рады, што адбіў гэты пенальці і правёў сухую гульню», – сказаў Ачоа.