Усе навіны

Юры Пунтус: «Лічу, што праект ФК «Макслайн» не стане аднадзёнкай»

23 лістапада 2022, 18:54
1

Галоўны трэнер рагачоўскага «Макслайна» Юрый Пунтус лічыць клуб доўгатэрміновым праектам.

Па выніках сезона каманда атрымала права выступаць у вышэйшай лізе-2023.

– Мне падабаюцца такія праекты. Ведаючы кіраўнікоў, лічу, што праект «Макслайна» не стане аднадзёнкай. Не сакрэт, што двух нашых кіраўнікоў не было на матчы [за права гуляць у вышэйшай лізе] толькі таму, што яны сустракаюцца за мяжой са сваімі кампаньёнамі. Яны верылі ў поспех. Каб час дарма не губляць, яны знаходзяць магчымыя сродкі, – сказаў Пунтус.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com