Усе навіны

Экс-футбаліст «Гарадзеі» Карбоўскі: «Прасцей гуляць у брэсцкім «Дынама», атрымлiваць вялікія грошы і сядзець на дупе роўна»

23 лістапада 2022, 20:43
2

Беларускі футбаліст Андрэй Карбоўскі, які выступаў у першай лізе за «Граніт», «Гарадзею» і «Смаргонь», а цяпер жыве ў Польшчы, у інтэрв'ю для YouTube-канала «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем пра тое, чаму ў беларускага нападаючага Паўла Савіцкага не атрымалася зайграць у «Ягелоніі».

Футбаліст выступаў за польскую каманду ў 2015 годзе. У сезоне-2018 з "Нёмана" перайшоў у брэсцкае «Дынама».

– Вяртаючыся да тэмы Савіцкага. Як пры такой атмасферы на стадыёнах у Польшчы не зайграць у футбол?

– Прасцей гуляць у брэсцкім «Дынама», у чэмпіянаце нашмат слабей, зарабляць вялікія грошы і сядзець на дупе роўна, чым гуляць у чэмпіянаце Польшчы. Думаю, у гэтым прычына.

– Якiя заробкi ў «Ягелоніі»?

– З Брэстам цяжка параўноўваць. У кагосьці было па 8 тысяч долараў, у Мілеўскага – праўда ці не, не ведаю - пад 40 тысяч, чуў. У «Ягелоніі» ж атрымліваюць 10-12 тысяч плюс прэміяльныя. Ва ўмоўнай «Легіі» ёсць хлопцы, якія па 60 тысяч атрымліваюць, – распавёў Карбоўскі.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com