Усе навіны

Ірвінг Ласана: «Месі – лепшы ў свеце. Гуляць супраць яго – гэта нешта вельмі прыемнае»

25 лістапада 2022, 23:28

Хаўбек зборнай Мексікі Ірвінг Ласана падзяліўся чаканнямі ад матчу супраць Аргенціны на ЧС-2022.

«Нас чакае матч з выдатным супернікам, у іх найлепшыя ў свеце і вялікія гульцы, якім для мяне з“яўляецца Месі. Усе яны гуляюць у вялікіх клубах. Думаю, што яны павінны выкласціся поўнасцю. Люблю гуляць супраць лепшых. Месі – такі для мяне. Гэта асаблівы момант – бачыць яго твар у твар. Гуляць супраць яго – нешта вельмі прыемнае.

Больш за ўсё памятаю матч супраць іх на ЧС-2010. Была выдатная сустрэча. На жаль, Мексіка вылецела, але зараз у нас ёсць выдатная магчымасць вярнуць доўг.

Вынік Саудаўскай Аравіі з Аргенцінай быў вельмі нечаканым. Думаю, гэта заслуга саудытаў. Яны паказалі свой футбол, які вельмі добра спланавалі перад матчам», – сказаў Ласана.

Матч адбудзецца 26 лістапада.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com