Усе навіны

Левандоўскі – пра слёзы пасля гала на ЧС: «Дзіцячыя мары спраўдзіліся»

26 лістапада 2022, 21:24

Нападаючы зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі не змог стрымаць слёзы пасля дэбютнага гола на чэмпіянатах свету ў вароты Саудаўскай Аравіі (2:0).

«З узростам я раблюся ўсё больш эмацыйным. Ужо падчас выканання гімна, спяваючы яго, я адчуў, якія эмоцыі суправаджаюць мяне сёння.

Мне цяжка сказаць, чаму так адбылося, але гэта адбылося. Пасля забітага гола мяне адпусціла. Эмоцыі і дзіцячыя мары спраўдзіліся.

Асіст таксама парадаваў мяне, але для нападаючых гэта не так важна», – сказаў Левандоўскі.