Усе навіны

«Ювентус» пацвердзіў адстаўку савета дырэктараў

29 лістапада 2022, 08:34

Савет дырэктараў «Ювентуса» прыняў рашэнне пайсці ў адстаўку, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Прэзідэнт «Юве» Андрэа Аньелі і віцэ-прэзідэнт Павел Недвед пакінуць свае пасады.

Указана, што Аньелі, Недвед і генеральны дырэктар Маўрыцыа Арывабенэ выказалі жаданне пакінуць свае пасады. Пры гэтым савет дырэктараў папрасіў Арывабенэ застацца.

Савет дырэктараў працягне сваю працу да сходу акцыянераў клуба, скліканага на 18 студзеня 2023 года для прызначэння новага савета дырэктараў

46-гадовы Андрэа Аньелі быў прэзідэнтам клуба з 2010 года. За гэты час каманда 9 разоў выйграла чэмпіянат Італіі і двойчы гуляла ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

50-гадовы Павел Недвед увайшоў у савет дырэктараў клуба ў 2010 годзе, а ў 2015 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам. Недвед – былы гулец «Юве», уладальнік «Залатога мяча» 2003 года.

«Ювентус» займае трэцяе месца ў серыі А – 31 ачко ў 15 матчах. Таксама каманда стала трэцяй у сваёй групе Лігі чэмпіёнаў і вылецела з турніра.