Усе навіны

Джанлука Ферэра стане новым прэзідэнтам «Ювентуса»

29 лістапада 2022, 12:08

Новым прэзідэнтам «Ювентуса» стане Джанлука Ферэра, паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі Exor, якой належыць кантрольны пакет акцый клуба. Exor з'яўляецца ўласнасцю сям'і Аньелі.

У паведамленні пазначана, што Ферэра будзе прызначаны 18 студзеня 2023 года на сходзе акцыянераў клуба. Кандыдаты на іншыя пасады ў савеце дырэктараў стануць вядомыя пазней.

Ферэра нарадзіўся ў Турыне ў 1963 годзе, скончыў факультэт эканомікі і камерцыі ў 1988 годзе. Ён займае пасаду дзяржаўнага аўдытара Fenera Holding, з“яўляецца намеснікам старшыні савета дырэктараў Banca del Piemonte і сябрам савета дырэктараў Italia Independent Group, Lol srl і Pygar srl.

Раней паведамлялася, што новым прэзідэнтам можа стаць Алесандра Насі. Да гэтага стала вядома, што ўвесь савет дырэктараў «Ювентуса» падаў у адстаўку, у тым ліку прэзідэнт Андрэа Аньелі і віцэ-прэзідэнт Павел Недвед.