Усе навіны

«Ад вашага рашэння, ад рашэння выканкама залежыць, знікне сёння Рагачоў з футбольнай карты краіны ці не». «Макслайн» зрабіў зварот да Базанава

29 лістапада 2022, 16:01
3

«Макслайн» у сваіх сацыяльных сетках апублікаваў зварот да старшыні АБФФ Уладзіміра Базанава, павіншаваўшы яго з днём нараджэння, а таксама папрасіўшы прыняць рашэнне адносна адмовы клубу ў ліцэнзаванні да вышэйшай лігі.

Ліст клуба азагалоўлены як «адкрыты ліст Старшыні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзіміру Аляксандравічу Базанаву».

«Футбольны клуб «БК Макслайн» (Рагачоў) віншуе Вас з юбілеем, жадае вам здароўя, мудрасці ў прыняцці рашэнняў і бязмежных сіл у пытаннях развіцця беларускага футбола!

Наш клуб вельмі шануе Ваш уклад у развіццё дзіцяча-юнацкага футбола ў нашым невялікім, але ганарлівым горадзе. За мінулы год у Рагачове адбыўся сапраўдны футбольны бум: у Рагачоўскай СДЮШАР-1 дзіцячым трэнерам упершыню за ўсю іх працу прыйшлося праводзіць адбор дзяцей. Пахвальна адзначыць, што гэта вынік нашай з Вамі працы. У адрозненне ад пераважнай большасці футбольных клубаў у нашай краіне, мы, недзяржаўны клуб, не маем абавязацельстваў па фінансаванні інфраструктуры і маладзёжнага футбола, але лічым свае дзеянні разумнымі і правільнымі.

У выніку велізарнай праведзенай працы наш футбольны клуб атрымаў права на «пуцёўку» у вышэйшую лігу-2023 па спартовым прынцыпе. Сотні хлапчукоў і дзяўчынак, замярзаючы [на вырашальным матчы з «Арсеналам»], былі рады дакрануцца да гісторыі, былі рады стаць важным звяном у спартовым жыцці краіны, былі ганарлівыя тым, што яны рагачоўцы.

28 лістапада 2022 года Выканкам АБФФ прыняў шакавальнае для нас рашэнне не дапускаць наш футбольны клуб да працэдуры ліцэнзавання «Вышэйшая ліга 2023», спаслаўшыся на артыкул 12 рэгламенту аб тым, што «суіскальнікам ліцэнзіі АБФФ «Вышэйшая ліга» можа быць толькі футбольны членам АБФФ не менш за два гады запар». Аднак гэты артыкул быў укаранёны для недапушчэння стварэння ў вышэйшай лізе новых юрыдычных структур на руінах банкруцтваў і ліквідацый і прымяняўся ўсяго адзін раз, у 2018-ым годзе да «НФК Крумкачы». У астатнім жа федэрацыя заўсёды метадычна ішла насустрач клубам. Цяпер жа сітуацыя склалася такім чынам, што слёзы радасці тысяч людзей у Рагачове былі марныя. Для ўсіх гэтых людзей пасля ўсяго таго, што мы пераадолелі сёлета, такое рашэнне выглядае як здзек, як бюракратычны плявок у душу.

Сёння мы рыхтуем апеляцыю па выніках паседжання Выканкама АБФФ і спадзяемся на прыняцце мудрага рашэння, накіраванага на развіццё футбола ў нашым рэгіёне, на развіццё футбола ў краіне. Ад Вашага рашэння, ад рашэння выканкама АБФФ залежыць, знікне сёння Рагачоў з футбольнай карты краіны ці не. Размова ідзе аб спартыўнай справядлівасці.

Я ж як дырэктар і ўладальнік футбольнага клуба «БК Макслайн», які ўжо прыклаў вялізную колькасць сіл для развіцця і папулярызацыі футбола ў горадзе і краіне, абяцаю Вам, што ў будучым годзе прыкладу для гэтай мэты яшчэ больш сіл, часу і сродкаў. Бо для гэтага варта жыць», – гаворыцца ў звароце, падпісаным уласнікам «Макслайна» Андрэем Іваненкам.

У Апеляцыйны камітэт па ліцэнзаванні ўваходзяць 5 чальцоў, якіх прызначае Выканкам АБФФ, якім кіруе старшыня федэрацыі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com