Усе навіны

У плэй-оф ЧС-2022 упершыню ў гісторыі згуляюць тры зборныя з Азіяцкай футбольнай канфедэрацыі

2 снежня 2022, 21:53

Нацыянальныя зборныя Аўстраліі, Японіі і Паўднёвай Карэі выйшлі ў 1/8 фіналу ЧС-2022.

Усе тры каманды прадстаўляюць Азіяцкую футбольную канфедэрацыю. Такім чынам, ЧС-2022 – першы ў гісторыі чэмпіянат свету, на стадыі плэй-оф якога выступяць тры зборныя-прадстаўнікі АФК.

Аўстралія знаходзіцца ў Акіяніі, аднак з 2006 года аўстралійская зборная выступае пад эгідай АФК.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com