Усе навіны

БАТЭ пацвердзіў сыход Філіпавіча

19 снежня 2022, 18:50

Прэс-служба БАТЭ аб'явіла пра сыход харвацкага абаронцы Якава Філіпавіча.

19 снежня стала вядома, што легіянер у студзені далучыцца да «Беверэна» з Д2 Бельгіі.

Абаронца правёў у Барысаве тры сезоны. Ён згуляў у 97 афіцыйных паядынках, забіў сем мячоў і аддаў адну перадачу (чэмпіянат Беларусі – 76/5+1, Кубак Беларусі – 14/2+0, Ліга канферэнцый – 4, Ліга Еўропы – 1, Суперкубак Беларусі – 2).

У складзе БАТЭ Якаў Філіпавіч двойчы выйграваў Кубак Беларусі (2020, 2021), адзін раз - Суперкубак краіны (2022), двойчы станавіўся сярэбраным (2020, 2021) і адзін раз бронзавым (2022) прызёрам чэмпіянату.

Якаў двойчы ўключаўся ў спіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі.

Філіпавіч – першы і адзіны легіянер у гісторыі БАТЭ, якому давяралася капітанская павязка (12 разоў).