Усе навіны

Сын Марадоны: «Ніхто не заслугоўваў падняць гэты Кубак свету больш, чым Месі»

19 снежня 2022, 21:38

Сын Дыега Марадоны пракаментаваў перамогу зборнай Аргенціны на ЧС-2022.

«Рады за Ліянэля Месі, таму што ніхто не заслугоўваў падняць гэты кубак больш, чым ты. Рады за мой народ і маю краіну.

Тата, ты святкуеш з намі зверху. Не ўяўляеш, як моцна я хачу цябе абняць», – напісаў Дыега Марадона-малодшы.

Нагадаем, што ў фінале ЧС-2022 Аргенціна абыграла Францыю ў серыі пенальці. Месі стаў лепшым футбалістам турніру.