Усе навіны

Серхіа Агуэра: «У Раналду выбітная кар'ера, але Месі быў і застаецца найлепшым»

22 снежня 2022, 10:02

Былы форвард зборнай Аргенціны Серхіа Агуэра лічыць Ліянеля Месі лепшым за Крышціяну Раналду.

– Шмат што было сказана пра суперніцтва Месі і Раналду. Пасля перамогі на ЧС могуць быць сумневы, што Ліянель – найлепшы ў сваім пакаленні?

– Я не думаю, што ёсць сумневы. Для мяне не было ніякіх сумневаў і да чэмпіянату свету.

Крышціяну зрабіў выбітную кар'еру і з'яўляецца вельмі паспяховым спартсменам. Але Леа адназначна быў і застаецца найлепшым.

– 7 «Залатых мячоў», бліскучая клубная кар'ера, а зараз медаль пераможца чэмпіянату свету. Ці можам мы зараз сказаць, што Леа – найлепшы гулец усіх часоў? Цяжка выбраць, бо былі Дыега і Пеле?

– Вяртаемся да параўнанняў, якія я ненавіджу. Я настойваю, каб кожны ўяўляў свой час. Дыега і Леа – абсалютныя куміры ў маёй краіне, і яны ў сэрцах кожнага. І нам пашчасціла, што абодва яны – аргенцінцы. Гэта прывілей, – сказаў Агуэра.