Усе навіны

Руд Гуліт: «Месі не лепшы гулец усіх часоў. Ён лепшы ў свой час. Быў час Пеле, час Марадоны»

26 снежня 2022, 16:57

Уладальнік «Залатога мяча»-1987 Руд Гуліт распавёў пра тое, ці можа Ліянэль Месі лічыцца лепшым гульцом усіх часоў пасля перамогі на ЧС-2022.

«Не, ён не лепшы гулец усіх часоў. Я думаю, што ён найлепшы ў свой час. Я думаю, што шмат што нельга параўноўваць.

Калі ты выйграеш чэмпіянат свету тры разы (як Пеле – Tribuna.com), то так, гэта вельмі шмат. Шасцідзясятыя і невялікая частка сямідзясятых гадоў былі часам Пеле. Пасля гэтага настаў час Марадоны», – сказаў Гуліт.