Усе навіны

Валадзько пра ратацыю ў БАТЭ: «Сюды прыходзяць усе запар. Якая гэта, ###, сям'я, якая пераемнасць?!»

30 снежня 2022, 10:46

Былы футбаліст і трэнер БАТЭ Аляксандр Валадзько выказаўся наконт кадравай палітыкі каманды.

«Цяпер усё больш людзей, якім неабыякавая гэтая каманда, яе пакідаюць. Дзе Радзівонаў? Усё ж казалі, што Віталь — гэта будучы менеджар БАТЭ. Ладна ў кіраўніцтве, але чаму самаму паспяховаму бамбардзіру ў гісторыі клуба не знайшлося ў ім месца наогул? Пра Ліхтаровіча і Канцавога ўжо казалі. Яны проста боўтаюцца ў клубе. Ім ужо за сорак — колькі яшчэ чакаць свайго шанцу?

Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка ў 30 гадоў ужо гуляў у групе Лігі чэмпіёнаў. І таксама пачынаў памочнікам. Але была падтрымка Анатоля Анатольевіча.

Усіх, хто быў у клубе ў залаты час, альбо выганяюць, альбо яны самі сыходзяць, не бачачы перспектыў.

У той жа час сюды прыходзяць усё запар. Я не супраць, але чаму так адбываецца? Якая гэта, ###, сям’я, якая пераемнасць?! Куды гэта ўсё сышло? Чаму гульцы і трэнеры сыходзяць да прамых канкурэнтаў?

Чаго жадае Андрэй Анатольевіч? Пісаць новую гісторыю, мяняючы кожны год трэнерскі штаб? Такое адчуванне, што яго пакусаў нехта з мінскага «Дынама» часоў Чыжа. Таму што БАТЭ ўсё больш нагадвае менавіта яго», — сказаў Валадзько.