Усе навіны

Эміліяна Марцінес за 20 тысяч фунтаў набыў бельгійскую аўчарку для аховы медаля за перамогу на ЧС-2022

2 студзеня 2023, 18:51

Брамнік зборнай Аргенціны і «Астан Вілы» Эміліяна Марцінес за 20 тысяч фунтаў купіў вартавога сабаку для аховы медаля за перамогу на ЧС-2022.

Аргенцінец набыў спецыяльна навучаную бельгійскую аўчарку, якая важыць да 30 кілаграмаў. Элітныя ваенныя падраздзяленні Вялікабрытаніі і ЗША часта выкарыстоўваюць такіх для выканання баявых задач.

Бельгійская аўчарка, набытая ў кампаніі Elite Protection Dogs, будзе ахоўваць дом Марцінеса, дзе таксама пражываюць яго жонка, сын і дачка.

Да кліентаў гэтай кампаніі таксама адносяцца брамнік «Тотэнхэма» і зборнай Францыі Уга Льёрыс, а таксама былы абаронца «Чэлсі» і зборнай Англіі Эшлі Коўл і баксёр Тайсан Ф'юры.