Усе навіны

Трэнер «Сеуты» Рамэра: «Хаві няўдала выказаўся аб выніку лёсавання. Калі матч скончыцца, паглядзім, каму пашанцавала»

8 студзеня 2023, 21:08

Галоўны трэнер «Сеуты» Хасэ Хуан Рамэра пракаментаваў словы Хаві аб тым, што «Барселоне» ўпершыню пашанцавала з сапернікам у Кубку Іспаніі.

«Як па мне, Хаві выказаўся няўдала. Ён мог выказаць сваё меркаванне інакш. Яго словы не спадабаліся мне і камандзе. «Барселоне» пашанцавала гэтак жа, як і нам.

Мы паедзем на гульню супраць «Барселоны» не для таго, каб прасіць футболкі, а дзеля перамогі. Калі матч скончыцца, мы ўбачым, каму шанцавала больш, а каму – менш.

Магчыма, Хаві не ведае, наколькі цяжка слабым камандам дасягнуць такіх стадый, таму што ў яго быў значна лягчэйшы шлях у трэнерскай кар'еры.

Я не крывадушнік і не магу надзець маску на твар. Я заўсёды імкнуся дэманстраваць вялікую павагу да суперніка. Таму я высока цаню каманды ніжэйшага ўзроўню, таму што сам адтуль прыйшоў.

Я паважаю Хаві і лічу яго адным з найвялікшых іспанскіх футбалістаў, таму яго словы здзівілі мяне. Мне гэта не спадабалася», – сказаў Рамэра.

Матч 1/8 фіналу Кубка Іспаніі паміж «Сеутай» і «Барселонай» адбудзецца 18 студзеня ў 20:00.