Усе навіны

Навічок БАТЭ Ісламавіч: «Дубаіч – мой агент, ён і прывёз мяне ў Барысаў»

13 студзеня 2023, 19:03

Паўабаронца Сеад Ісламавіч падзяліўся меркаваннем пра пераход ў БАТЭ.

Боян Дубаіч выступаў у барысаўскай камандзе ў сезонах-2019-2020. Экс-нападаючы з'яўляецца агентам навічка БАТЭ.

– У мяне такое адчуванне, калі мара спраўджваецца. Адчуваю, што ў БАТЭ ёсць і душа, і гісторыя. Рады тут знаходзіцца. Вельмі спадабалася «Барысаў-Арэна». Паглядзеў фотагалерэю матчаў з моцнымі еўрапейскімі камандамі - паўтару, гэта рэальна вялікая гісторыя!

– Як раcстаўся з родным «Нoві-Пазарам»?

– Усё прайшло эмацыйна. Там я вырас як гулец, клуб даў мне вельмі шмат. Цяпер працягну перажываць за яго ўжо як заўзятар. А ў будучыні, калі лёс так распарадзіцца, ёсць жаданне завяршыць кар'еру ў «Нові-Пазары». Але зараз я засяроджаны толькі на БАТЭ.

– Якіх сербскіх футбалістаў, якія выступалі за БАТЭ, ведаеш?

– Натуральна, Дубаіча, які зараз побач! Баян мой агент, ён і прывёз мяне ў Барысаў. Вядома, ведаю Мірка Іванавіча, Няманю Мілуновіча, Аляксандра Філіпaвіча і Няманю Міліча. А супраць Іваніча і Мілунaвіча гуляў у чэмпіянаце Сербіі – напрыклад, у сезоне, калі яны разам выступалі за «Црвену Зорку», – сказаў Ісламавіч.