Усе навіны

«Атлетыка» і «Барселона» амаль дамовіліся аб трансферы Дэпая за 3 млн еўра

18 студзеня 2023, 19:40

«Атлетыка» блізкі да падпісання нападніка «Барселоны» Мэмфіса Дэпая, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Перамовы з каталонскім клубам знаходзяцца на завяршальнай стадыі, Кошт трансферу - каля 3 млн еўра.

28-гадовы нідэрландзец ужо ўзгадніў умовы асабістага кантракту з «матраснікамі», паколькі хацеў перайсці толькі ў «Атлетыка».

Паводле інфармацыі Тоні Хуанмарці, дзякуючы бонусам «Барселона» можа атрымаць больш за 4 млн.