Усе навіны

«Валенсія» і Гатуза скасавалі кантракт па пагадненню бакоў

30 студзеня 2023, 22:11

«Валенсія» абвясціла пра спыненне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам Джэнара Гатуза.

Апошнім матчам для італьянскага настаўніка стала выязное паражэнне «Вальядаліду» (0:1). Пасля 19 тураў «кажаны» займаюць 14-е месца ў Ла Лізе. У 2023 годзе ў «Валенсіі» толькі адна перамога ў сямі афіцыйных матчах – над хіхонскім «Спортынгам» (4:0) у Кубку Іспаніі.

Да «Валенсіі» Гатуза трэніраваў «Палерма», грэчаскі АФІ, «Пізу», «Мілан» і «Напалі». Адзіны на дадзены момант трафей Джэнара ў трэнерскай кар'еры – Кубак Італіі 2019/20 на чале «Напалі».