Усе навіны

«Атлетыка» апярэджвае «Ювентус» у барацьбе за Кантэ, які можа стаць вольным агентам летам

6 лютага 2023, 15:13

«Атлетыка» зацікаўлены ў падпісанні паўабаронцы «Чэлсі» Нгало Кантэ, інфармуе Mundo Deportivo.

Улетку ў 31-гадовага футбаліста заканчваецца кантракт з лонданскай камандай. Хутчэй за ўсё, ён не будзе падаўжаць дамову.

Цяпер у барацьбе за падпісанне хаўбека на правах свабоднага агента «Атлетыка» апярэджвае «Ювентус», які таксама кантактаваў з прадстаўнікамі гульца.

Кантэ прапусціў значную частку бягучага сезона з-за траўм, ён згуляў толькі ў двух матчах.