Усе навіны

«Чэлсі» летам плануе прадаць Пулішыча, Зіеша, Хадсана-Одоі, Кулібалі, Абамеянга, Ковачыча і Лукаку

11 лютага 2023, 23:38

«Чэлсі» летам плануе зладзіць маштабны распродаж гульцоў, на якіх не разлічваюць у клубе.

Па дадзеных ESPN, у гэтым спісе знаходзяцца наступныя выканаўцы: Крысціян Пулішыч, Хакім Зіеш, Каліду Кулібалі, П'ер-Эмерык Абамеянг і Матэа Ковачыч.

Таксама гаворка ідзе аб Каллуме Хадсон-Адоі і Рамелу Лукаку, якія выступаюць у арэндзе за «Баер» і «Інтэр» адпаведна.

Такое рашэнне звязана з фінансавым становішчам клуба, каб збалансаваць выдаткі на працягу апошніх двух трансферных вокнаў.