Усе навіны

«Шыннік» выселяць з гасцініцы, дзе пражывае «Мінай». Бойка пачалася пасля некарэктных паводзін п'янага расіяніна («Бамбардзір»)

14 лютага 2023, 11:47
5

Гульцоў расійскага «Шынніка» выправадзяць з турэцкага гатэля пасля канфлікту з прадстаўнікамі «Міная», паведамляе «Бамбардзір».

Крыніца пацвярджае інфармацыю расійскага выдання Baza пра бойку паміж гульцамі каманды. Пры засяленні «Мінай» дамовіўся з арганізатарамі, каб у гатэлі не было ніводнай расійскай каманды, але пасля землятрусу ўзніклі праблемы з гасцініцамі. Таму «Шыннік» засялілі туды, дзе быў «Мінай».

Пазначана, што адзін з украінскіх футбалістаў зрабіў заўвагу расіяніну, які некарэктна паводзіў сябе па стаўленні да персанала гасцініцы. Расіянін быў п'яны і паводзіў сябе па-хамску. Ён не стаў прасіць прабачэння, і яго «проста прыбіў» футбаліст «Міная».

Затым расіянін прывёў на дапамогу аднаклубнікаў разбірацца з прадстаўнікамі «Міная», і гэтая гутарка ізноў жа прывяла да бойкі, якая завяршылася перамогай «Міная».

Бойка адбывалася пад музыку «Дапаможа ЗСУ!» Пазней стала вядома, што расіян выселяць з гатэля. Baza пісала са спасылкай на гульцоў «Шынніка», што футбалісты «Міная» «правакавалі іх праўкраінскімі лозунгамі» і нібыта спецыяльна рыхтаваліся да бойкі, ведаючы пра прыбыццё расіян. Таксама расійскае выданне ўказвала, што пацярпелі 4 расійскія футбалісты, у іх магчымы пераломы.