Усе навіны

Нападаючы «Міная» Калеснік заступіўся за прыбіральшчыцу гасцініцы, якой хаміў гулец «Шынніка» («Бамбардзір»)

14 лютага 2023, 14:53

Нападаючы «Міная» Данііл Калеснік заступіўся за прыбіральшчыцу ў турэцкім гатэлі, якой хаміў гулец расійскага «Шынніка», паведамляе «Бамбардзір».

Па дадзеных крыніцы, расіянін быў у неспартыўным стане і абрыгаў туалет. Пасля гэтага пачаў паводзіць сябе брыдка ў адносінах да жанчыны, якая працуе ў гатэлі. Калеснік за яе заступіўся і пачалася бойка.

Журналіст Ігар Сямён у сваім тэлеграм-канале напісаў, што актыўныя ўдзельнікі бойкі ад «Міная» – гэта Данііл Калеснік, Алег Вішнеўскі і Дзмітрый Нямчанінаў, які ў сезоне-2017/18 гуляў у Расіі за «Крылы Саветаў».