Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Думаю, у гэтым годзе «Нёман» пазмагаецца за самыя высокія месцы»

15 лютага 2023, 13:40

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся чаканнямі ад будучага сезона.

«Я на турніры ніколі на лаве не размяшчаюся. Ёсць памочнікі, у нас ёсць пэўны план на гульню. Ад таго, што ты знаходзішся на лаве ці не – нічога не ўплывае. Гэта раз. Па-другое, я дыскваліфікаваны на першыя пяць тураў, таму трэба прызвычайвацца да пачатку чэмпіянату без лаўкі.

Мы ведаем, свае праблемы, мы паспрабуем іх выправіць. Я думаю, мы іх выправім, мы ў гэтым годзе пазмагаемся за самыя высокія месцы.

Пайшоў левы абаронца наш Жымо. Мы набылі Юру Панцю. Потым мы атрымалі Рому Папарыгу і Мішу Казлова. Гэта дакладныя набыцці, на якія мы разлічвалі. І дзякуючы разуменню кіраўніцтва горада, я думаю, у нас у гэтым годзе нешта атрымаецца», – сказаў Кавалевіч.