Усе навіны

Зінедзін Зідан: «Маё жаданне – вяртанне да трэнерскай дзейнасці»

17 лютага 2023, 16:59

Французскі трэнер Зінедзін Зідан расказаў, чаму пагадзіўся стаць паслом «Альпін», адной з каманд «Формулы-1».

«Маё жаданне – вяртанне да трэнерскай дзейнасці. Я займаюся іншымі рэчамі толькі таму, што зараз у мяне ёсць на гэты час, але я не ведаю, колькі гэта будзе працягвацца.

Усё можа адбыцца вельмі хутка, ужо ў чэрвені, паглядзім», – сказаў Зідан.

Апошнім месцам працы 50-гадовага спецыяліста быў «Рэал», які ён пакінуў у маі 2021-га.