Усе навіны

Анхель Дзі Марыя: «Месі павінен гуляць на ЧС-2026»

19 лютага 2023, 20:20

Вінгер зборнай Аргенціны і «Ювентуса» Анхель Дзі Марыя падзяліўся думкамі пра наступны чэмпіянат свету, які пройдзе ў 2026 годзе ў Паўночнай Амерыцы.

«Я ўжо не мару пра наступны чэмпіянат свету. Веру ў сваё выступленне на наступным Кубку Амерыкі, зраблю ўсё магчымае дзеля гэтага, хацеў бы сыграць там.

Адназначна, Месі павінен гуляць на наступным ЧС. Гэта Леа. Сем Залатых мячоў, трафеі Лігі чэмпіёнаў, ён выйграў усё з «Барселонай». Месі найлепшы ў гісторыі.

Леа і ўсе астатнія павінна быць на самым высокім узроўні. Скалоні нікому не робіць саступкі», – сказаў Дзі Марыя.