Усе навіны

Брэсан пра сыход з «Крыcіумы»: «Заўсёды ставіў клуб вышэй за ўсё астатняе. Прафесіяналізм і павага заўсёды будуць маім асабістым брэндам»

23 лютага 2023, 16:25

Бразільскі паўабаронца з беларускім пашпартам Рэнан Брэсан падзяліўся меркаваннем аб сыходзе з «Крыcіумы» з Д2 Бразіліі.

– Заканчваю выступы за «Крыcіуму» не так, як хацелася б. Але з упэўненасцю, што я рабіў усё магчымае кожны дзень. Нягледзячы ні на што, заўсёды ставіў клуб вышэй за ўсё астатняе!

Прафесіяналізм і павага заўсёды будуць маім асабістым брэндам! Я дзякую вам ад усяго сэрца за магчымасць у гэты нядоўгі, але вельмі напружаны час, – напісаў Брэсан.