Усе навіны

Савiн пра вызваленне Івуліна: «Чакаю цябе на Кіпры ў структуры «Красавы»! Мы – непажаданы клуб-эмігрант са сваёй пазіцыяй, як і ты»

23 лютага 2023, 17:35

Расiйскі блогер Яўген Савін адрэагаваў на вызваленне і ад’езд стваральніка канала «ЧестнОК» і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна.

– Даўно не чакаў ніякіх добрых навін з РБ. Але тут прыляцела.

Праз 624 дні ў зняволенні выйшаў на волю Саня Івулін (хто не ў курсе, то зірніце канал «ЧестнОК» або мой выпуск пра рэпрэсіі ў беларускім спорце).

Беларусь пазнаёміла мяне з рознымі выдатнымі і добрымі людзьмі і гаворка не толькі пра маю жонку, ў тым ліку з такімі, як Саня. На жаль, шматлікія з іх змушаныя з'язджаць. Бо ў РБ і ў РФ на гарышчы дурдома пануе поўнае пекла і ###### [край]. Але пост не пра гэта.

Чакаю цябе на Кіпры ў структуры «Красавы»! Мы – непажаданы клуб-эмігрант са сваёй пазіцыяй, як і ты. WELCOME і заўсёды разлічвай на падтрымку, – напісаў Савін.